Затрыманне на Жаночым маршы 26 верасня. Фота: belsat.eu У пятніцу шостага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. 

Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску па палітычных матывах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Затрыманні адбыліся на вуліцы Пуліхава ў Мінску перад пачаткам "Жаночага маршу" у падтрымку Ніны Багінскай, у якой учора прайшоў вобшук. Сярод іх — Ангеліна Бульбянкова, Вольга Стасевіч, журналістка onliner.by Яўгенія Штэйн. Яны знаходзяцца ў Партызанскім РУУС. 

У Мінску таксама затрыманыя Кацярына Ластоўская, Андрэй Навіцкі, Раман Лукашэвіч.

Сёння Эдуарду Пальчысу афіцыйна прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 293 УК РБ. Кіраўнік следчай групы — Андрэй Еўлаш.

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Крыніца: Абвінавачанне Эдуарду Пальчысу і кропкавыя затрыманні: у Беларусі працягваецца пераслед