Руслан Кісялёў. Фота: bchd.info У сераду 4 лістапада працягваецца затрыманні людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі, адлічэнні студэнтаў і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

 Раніцай у блогера і актывіста Руслана Кісялёва прайшоў ператрус, які ладзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Пасля ператрусу Руслана па папярэдняй інфармацыі адвезлі   ў Фрунзенскае РУУС Мінска.

Мяркуючы па ўсяму ўзбуджана крымінальная справа з-за размяшчэння відэароліка ў блогу Кісялёва.

Крыніца: Затрыманні і новыя крыміналкі ў Беларусі: хроніка пераследу за 4 лістапада