Беларускія ўлады распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, фігурантамі якой могуць стаць больш за 200 мірных дэманстрантаў, затрыманых падчас мітынгу ў нядзелю. Намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў выказаўся з гэтай нагоды.  "Беларускія ўлады відавочна баяцца свабоды мірных сходаў у краіне і цяпер робяць з самой спробы ажыццяўлення гэтага права чалавека крымінальнае злачынства, спрабуючы прыцягнуць да адказнасці 231 затрыманага ўдзельніка пратэстаў. Пратэстоўцы назвалі свой нядзельны мітынг "Маршам супраць тэрору" , цяпер улады падвяргаюць іх яшчэ большаму запалохванню", — заявіў Дзяніс Крывашэеў, намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Марш супраць тэрору. Фота:
Марш супраць тэрору. Фота: "Радыё Свабода"

"Афіцыйна называючы злачынцамі сотні ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі, беларускія ўлады дэманструюць глыбокае грэбаванне правамі чалавека і асноўнымі свабодамі. Гэта крымінальная справа абсурдна і стварае небяспечны прэцэдэнт. Яго трэба неадкладна спыніць", — дадаў ён.

"Мы заклікаем сусветныя ўрады адрэагаваць на рэпрэсіі і пагаршэнне несправядлівасці ў Беларусі, аказаць ціск на ўлады краіны з тым, каб захаванне правоў чалавека было забяспечанае, а ўсіх беларусы мелі б магчымасць свабодна карыстацца сваімі правамі і свабодамі без асцярогі рэпрэсій", — таксама заявіў Крывашэеў.

У панядзелак Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб "арганізацыі або падрыхтоўцы мерапрыемстваў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі, злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў). Фігурантамі справы сталі 231 чалавекі, затрыманыя падчас нядзельнай мірнай акцыі пратэсту ў Мінску. Па версіі следства, падазраваныя прымалі ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі», у выніку якой быў нанесены ўрон "гарадской інфраструктуры і аўтамабілю органаў унутраных спраў", а таксама "парушаны рух грамадскага транспарту і праца арганізацый". Пасля пераважна мірных пратэстаў у нядзелю, падчас якіх мелі месца асобныя сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі, улады ў адказ арганізавалі кампанію масавых арыштаў, непрапарцыйна арыштаваўшы блізу 300 чалавек.

"Такога ў гісторыі Беларусі не было са сталінскіх часоў". Алесь Бяляцкі пра крымінальную справу за "Дзяды"

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выказаўся з нагоды новай маштабнай крымінальнай справы.

Крыніца: Amnesty International пра крымінальную справу па "Маршу супраць тэрору": Яно абсурдна і яго трэба неадкладна спыніць