Аўтазак каля прахадной МАЗа. Фота: Радыё Свабода. На панядзелак, 26 кастрычніка, Святлана Ціханоўская заклікала да ўсеагульнай забастоўкі з патрабаваннем сыходу Лукашэнкі і новых прэзідэнцкіх выбараў.

 Раніцай  каля ста чалавек сабралася на прахадной буйнога хімічнага прадпрыемства «Гродна Азот». Іх пачала затрымліваць міліцыя.

Работнікі адмаўляюцца ісці на змену. Да заводу падʼехалі 5 міліцэйскіх машын і два аўтобусы. Азотаўцаў пачалі затрымліваць.

Колькасць затрыманых пакуль невядомая, паведамляе Радыё Свабода

Паведамляецца, што каля будынка "Белгазпрамбанка" на вуліцы Прытыцкага затрымалі траіх людзей, якія спрабавалі перакрыць аўтамабільны  рух

Крыніца: Першы дзень пасля "Народнага ўльтыматуму": хроніка пераследу