Марыя Тульжанкова. Фота з сацыяльных сетак. У панядзелак, 12 кастрычніка, у Мінску і некаторых гарадах Беларусі працягваецца пераслед грамадзян за ўдзел у масавых мерапрыемствах у поствыбарчы перыяд.   

Раніцай у Мінску ў сябе дома супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы Мікалай Калоднік, 1991 года нараджэння. Пакуль ягоны лёс невядомы.

Журналіста Алеся Пілецкага 12 кастрычніка апыталі ў Заводзкім РУУС Менска. Супраць Пілецкага пачалі адміністрацыйны працэс за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве паводле артыкула 23.34. 5 верасня Пілецкі як акрэдытаваны журналіст Радыё Свабода асвятляў жаночы марш у Менску. Гэта стала падставай для апытання.

У другой палове дня ў кватэры гамяльчанкі Марыі Тульжанковай адбыўся ператрус. Як паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка, пад час ператрусу былі канфіскаваны ноўтбук і мабільнік, а Марыю прывезлі ў міліцыю для апытання ў якасці сведкі па невядомай ёй крымінальнай справе.

Крыніца: Ці сапраўды панядзелак ціхі? Кропкавыя затрыманні ў Мінску і Гомелі