15 жніўня ў Мінску аднавіліся палітычна матываваныя затрыманні.
Паведамляецца аб затрымалі двух чалавек, якія раней ужо затрымлівалі на акцыях пасля 9 жніўня. Гэта Сяргей Калесінкевіч і Мікіта Селезень. Яны прыйшлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна, каб забраць свае рэчы, пакінутыя там пасля першага затрымання. Ўнутр іх запусцілі, але назад не выпусцілі.
На дадзены момант вядома, што з ЦІП адвезлі ў РУУС Маскоўскае РУУС. Па паведамленнях сведак, яны сядзяць у актавай зале РУУС пад канвоем. У РУУС адмаўляюць, што Селезень і Калесінкевіч у іх.
Таксама ва Уруччы АМАПам затрыманы праграміст Марат Чардымаў. Папярэдне, за расклейку ўлётак на дом, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПу.
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: Пайшлі на Акрэсціна за рэчамі і не выйшлі. У Мінску аднавіліся затрыманні