Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" 9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў. За ўвесь гэты час праваабаронцы "Вясны" налічылі больш за 1500 выпадкаў адвольных затрыманняў, больш за 600 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты і штрафы па палітычна матываваных артыкулах, заведзены шэраг крымінальных спраў, у краіне з'явіліся 23 новыя палітычныя зняволеныя. 

Затрыманні працягнулісяі ў сам дзень выбараў 9 жніўня, і ў ноч на масавых акцыях пратэсту. Па дадзеных МУС, у 33 гарадах краіны былі затрыманы 3000 чалавек.

Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

Прэс-сакратрка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава апублікавала ў Telegram заяву аб падзеях вечара 9 жніўня і ночы на 10 жніўня.

Акцыі пратэсту працягнуліся і ў наступныя дні - 10, 11, 12 жніўня. І суправаджаліся шматлікімі затрыманнямі.

"Вясна" абнаўляе спіс затрыманых асобна па Мінску, а таксама па рэгіёнах. 

У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў 9 жніўня. Спіс

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны".

Cпіс затрыманых у Мінску з 9 па 13 жніўня. Дапаўняецца

Крыніца: Cпіс затрыманых у Мінску з 9 па 13 жніўня. Дапаўняецца