У той час, як прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян паспяшаўся павіншаваць А. Лукашэнку з перамогай у выбарах, армянскія праваабарончыя і грамадзянскія аб'яднанні выступілі з заявай, у якой асудзілі дзеянні ўладаў да, падчас і пасля выбараў, і заклікалі ўлады забяспечыць незалежны падлік галасоў і спыніць пераслед мірных дэманстрантаў.
Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Арменіі, цвёрда перакананыя, што грамадзяне Беларусі павінны свабодна ажыццяўляць сваё права:
- на змену ўраду шляхам свабодных і дэмакратычных выбараў, заснаваных на стандартах АБСЕ;
- на свабодны і мірны пратэст супраць парушэнняў іх выбарчых правоў і правоў чалавека, а таксама дзеля сваёй абароны;
- не падвяргацца гвалту, адвольнаму арышту альбо затрыманню;
- мець поўны доступ да інфармацыі і сродкаў масавай інфармацыі.
Мы асуджаем перадвыбарчы пераслед палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў; парушэнні падчас датэрміновага галасавання і дня выбараў, пра якія паведамляюць назіральнікі, уключаючы адвольныя затрыманні назіральнікаў і перашкоды іх працы; фальсіфікацыю вынікаў; паслявыбарчыя затрыманні, а таксама непрапарцыйнае і неабгрунтаванае выкарыстанне сілы міліцыяй, што прывяло прынмасі да адной ахвяры і некалькіх параненых.
Дэмакратыя і развіццё Арменіі некалькі разоў жорстка прыпыняліся ў выніку фальсіфікаваных выбараў. Падобнае парушэнне волі людзей у 2008 годзе і жорсткае падаўленне незадаволенасці насельніцтва прывялі да масавай узурпацыі ўлады, узмацнення беспакаранасці, карупцыі і сістэмнага злоўжывання правамі чалавека. Толькі праз рэвалюцыю ў 2018 годзе армянскі народ здолеў аднавіць справядлівасць, але нават да сённяшняга дня, праз два гады пасля таго, мы змагаемся з рэшткамі гвалту і карупцыі․
Такім чынам, у поўнай салідарнасці з беларускім народам мы адзначаем яго вялікую волю, стойкасць і гатоўнасць адстойваць законнае права выбару ўласнага ўрада, аднаўленне яго годнасці, правоў і справядлівасці.
Мы заклікаем выконваючага абавязкі Прэзідэнта Беларусі:
- забяспечыць незалежны падлік галасоў і праверку выбарчага працэсу;
- неадкладна спыніць пераслед палітычнай апазіцыі і мірных дэманстрантаў;
- вызваліць усіх палітвязняў.
Аналітычны цэнтр па пытаннях глабалізацыі і рэгіянальнага супрацоўніцтваХельсінкскі сход грамадзян - ВанадзорФонды адкрытага грамадства - АрменіяКлуб журналістаў АспарэзМіжнародны цэнтр барацьбы з карупцыяй Transparency InternationalКлуб грамадскай журналістыкіНДА “Мірны дыялог”Саюз інфармаваных грамадзянКааліцыя па недыскрымінацыі і роўнасціНДА “Абарона правоў без межаў”Фонд прававога развіцця і абароныЦэнтр грамадскай мабілізацыі і падтрымкіПраваабарончая арганізацыя "Велес"
Крыніца: Армянская грамадзянская супольнасць салідарная з Беларуссю