Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы". Аляксей Кузьміч. Фота: tut.by

Як піша tut.by, мастак намаляваў на бюлетэні фалічны сымбаль, прымацаваў яго сабе на грудзі і так прастаяў, напалову аголены, паўхвіліны.Каб атрымаць бюлетэнь, Аляксей Кузьміч з'явіўся на выбарчы ўчастак ў плашчы да каленаў. Як паведамляе "Радыё Свабода", у такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Мінск і стаў перад калёнай тэхнікі, якую выкарыстоўвалі для разгону мітынгоўцаў.

Па інфармацыі Свабоды, з ранку 10 жніўня да мастака ў кватэру ламіліся невядомыя, а потым пачалі выбіваць дзверы сякерай. Каля 13:00 яго затрымалі. Вядома, што Аляксея Кузьміча забралі ў Цэнтральны РАУС нібыта "на допыт па ўчорашнім перфомансе".

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Спісы затрыманых:

 Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

 У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў 9 жніўня. Спіс

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Крыніца: Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча забралі ў міліцыю на допыт