Вольга Нікалайчык на пікеце каля Камароўскага рынку 31 траўня За дзень да выбараў прэзідэнта па ўсёй краіне працягваюцца затрыманні актывістаў. ПЦ “Вясна” збірае факты пераследу. 

Мінск

Каля 7 гадзін раніцы ў дом да актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Вольгі Нікалайчык ломяцца супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта паведамляе Наста Паліенка ў сваім Фэйсбуку. Верагодна, Вольгу Нікалайчык хочуць закрыць для адбыцця адміністрацыйнага арышту, што ёй быў прызначаны раней судом. Міліцыянеры прыходзілі да жанчыны і ўчора - 7 жніўня.

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў, што яшчэ ўчора каля 19 гадзін быў затрыманы сябра сойму БНФ Юрась Меляшкевіч і яшчэ два чалавекі (прозвішчы ўдакладняюцца). Юрась паспеў патэлефанаваць свайму бацьку і сказаць пра іх затрыманне, пасля чаго тэлефон у яго адабралі міліцыянеры. Да суда, які меркавана адбудзецца ў панядзелак, Юрась Меляшкевіч будзе ўтрымлівацца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Вечарам 7 жніўня ў Мінску жорстка затрымлівалі раварыстаў. Спіс.

Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымліваюць удзельнікаў і ўдзельніцаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманнях прымалі ўдзел супрацоўнікі АМАПу, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў.

Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.

Хроніка пераследу актывістаў 7 жніўня: затрыманні, вобшукі, суды

Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу з розных гарадоў краіны.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны". 

Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

Крыніца: Хроніка пераследу актывістаў 8 жніўня: затрыманні працягваюцца