Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб магчымых правакацыях пад час перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў. Пра гэта журналістам распавяла кандыдатка Ганна Канапацкая пасля сустрэчы ў ЦВК, якая адбылася раніцай 30 лістапада. У сустрэчы прымаў удзел сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў. Ганна Канапацкая паведаміла таксама, што краіна ў гэты час «ня можа гарантаваць бяспеку» нават кандыдатаў, і сказала, што вельмі правільна, што яна адмовілася праводзіць выбарчыя пікеты.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY
Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Аляксандра Лукашэнку, дадала яна, прадстаўляла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў распавёў журналістам пра магчымасць абмежавання інтэрнэта. Такое пытанне прагучала пад час сустрэчы ў ЦВК. “Гэта не выключана, калі сітуацыя ў краіне будзе абвастрацца”, - сказаў кандыдат.

«Я не магу не верыць словам сакратара Савета бяспекі, аднак у мяне мала інфармацыі.  Але калі мне кажуць, што 170 баевікоў шастае па краіне, як тут пачувацца ў бяспецы? Нам кажуць, што калі пад Псковам і Невелем фармуюцца групоўкі, дзе тады нота МЗС, чаму не закрытыя межы?», — выказаўся Дзмітрыеў.

Святлана Ціханоўская паведаміла журналістам, што яе штаб не плануе адмаўляцца ад запланаваных масавых выбарчых мерапрыемстваў.

Нагадаем, 29 ліпеня пасля тэрміновай нарады пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі па факце затрымання пад Мінскам групы баевікоў з расійскай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, усіх кандыдатаў у прэзідэнты запрасілі ў ЦВК на сустрэчу з яе старшынёй Лідзіяй Ярмошынай.

У месцах правядзення перадвыбарных мерапрыемстваў будзе арганізавана праверка грамадзян

У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюць кандыдаты ў прэзідэнты, будзе ажыццяўляцца праверка грамадзян, паведамляе сайт naviny.by.

 Будзе дапоўнена.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Кандыдатаў у прэзідэнты папярэдзілі аб правакацыях і нагадалі пра бяспеку пад час масавых мерапрыемстваў Дапоўнена