Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць з 4 па 8 жніўня. Менавіта ў гэты час назіральнікамі фіксуюцца шматлікія факты прымусу прагаласаваць раней. Практычна на кожных выбарах у Беларусі маюць месца гэтак званыя “ЗАГОНЫ”.
Як гэта адбываецца?
Пад час некалькіх дзён датэрміновага галасавання, частку выбаршчыкаў, у асноўным студэнтаў, вайскоўцаў і працаўнікоў дзяржаўных устаноў, змушаюць галасаваць загадзя, што з’яўляецца грубым парушэннем Выбарчага кодэксу.
Аднак трэба ведаць кожнаму выбаршчыку, што толькі ён мае права самастойна вырашаць, за каго, якім чынам галасаваць і ў любы зручны для яго дзень.
Пры адмове ісці на выбарчы ўчастак датэрмінова - ніхто не мае права адлічыць з вучобы, альбо пазбавіць інтэрната, звольніць з працы ці пагражаць іншымі настуствамі.
Калі вы ці вашыя знаёмыя, сутыкнуліся з падобнымі праявамі - абавязкова паведамляейце пра такія факты праваабаронцам. Не забывайце прыкладаць відэа-, аўдыё- і фотасведчанні “загонаў”.
Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” стварылі адмысловую і зручную форму, куды можна дасылаць сведчанні прымусовага галасавання.
Разам мы зможам больш эфектыўна супрацьстаяць фальсіфікацыям пад час датэрміновага галасавання!
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Крыніца: Датэрміновае галасаванне – не Абавязак, а Права кожнага Відэа