Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пачала збор подпісаў пад пэтыцыяй да міністра ўнутраных спраў Беларусі, якая заклікае да спынення прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў. Тэкст дакумента размешчаны на афіцыйным сайце арганізацыі, піша TUT.BY. Amnesty International паведамляе, што па ўсім свеце людзей глыбока ўсхвалявалі рэпартажы, фота і відэа з Беларусі, дзе распавядаецца пра жорсткае падаўленне мірных пратэстаў: увесь свет убачыў, як сотні людзей, у тым ліку і выпадковых мінакоў, арыштоўвалі часта з ужываннем празмернай сілы, прычым у многіх выпадках затрыманых саджалі ў машыны без апазнавальных знакаў людзі ў цывільным. Петыцыя, падпісаць якую заклікае арганізацыя, утрымлівае патрабаванні да неадкладнага спынення міліцэйскага гвалту.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org
Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Петыцыя заклікае міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева:

Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек.

Крыніца: Amnesty International запусціла петыцыю супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў у Беларусі