Ілюстрацыйнае фота "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Фрунзенскім раёне Мінска Аляксей Лойка прааналізаваў 20 участкаў для галасавання на сваім раёне. Ён паглядзеў прадстаўнікі якіх прафесій і працоўных калектываў будуць лічыць галасы выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання. І вось, што з гэтага атрымалася.

Так, з 20 участкаў для галасавання на 17 працуюць члены выбаркамаў з працоўнага калектыву адной школы. У іх склад уваходзяць дырэктара, псіхолагі і настаўнікі розных спецыялізацый. На астатніх трох участках галасы выбаршчыкаў будуць лічыць выбаркамы, укамплектаваныя супрацоўнікамі і супрацоўніцамі яслі-садоў, паліклінік і жыллёвай гаспадаркі.

"У большасці выпадкаў адзначаецца "вытворчы прынцып" фарміравання выбарчых камісій, калі члены камісіі прадстаўляюць адзін і той жа працоўны калектыў", – адзначалі ў аналітычнай справаздачы аб назіранні за фарміраваннем участковых выбарчых камісій кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Вось, напрыклад, як выглядаюць склады ўчасткаў для галасавання №1, 3, 4 у Мінску:

Участак для галасавання №1 – уся ўчастковая камісія складаецца з працоўнага калектыву сярэдняй школы №199.

Участак для галасавання №3 – тут участковая камісія, як і папярэдняя, складаецца на 100% з працоўнага калектыву СШ №199.

Участак для галасавання №4 – уся ўчастковая камісія складаецца з працоўнага калектыву гімназіі №37.

Такая ж сітуацыя ў Фрунзенскім раёне складваецца і яшчэ з 14 участковымі камісіямі. Так, камісія на ўчастку для галасавання №5 складаецца на 100% з працоўнага калектыву гімназіі №37, а на ўчастку №7 – з працоўнага калектыву СШ №212. Камісія на ўчастку для галасавання №10 цалкам укамплектаваная калектывам з СШ №217, на ўчастку №13 – з СШ №23. На ўчастку для галасавання №29 працуе камісія, якая складаецца на 100% з працоўнага калектыву СШ №56, а на ўчастку №37 будуць лічыць галасы выключна супрацоўнікі і супрацоўніцы СШ №41. 

Па дзве камісіі – працоўныя калектывы адной школы

Дзве ўчастковыя камісіі на ўчастках №16 і №17 ўкамплектаваны супрацоўнікамі і супрацоўніцамі адной школы – гімназіі №31. Задзейнічаны 16 настаўнікаў, а таксама дырэктар, намеснік дырэктара, псіхолаг і іншыя. Вось як гэта выглядае.

Склад камісіі на ўчастку для галасавання №16:

Склад выбарчай камісіі на ўчастку для галасавання №17:

Такая ж сітуацыя і з выбаркамамі на ўчастках №19 і 20, якія складаюцца з працоўнага калектыву СШ № 12, а таксама з выбаркамамі на ўчастках №21 і 22, у склад якіх уваходзяць выключна супрацоўнікі і супрацоўніцы гімназіі №43.

А яшчэ працоўныя калектывы яслі-садоў, паліклінік і ЖКГ

На ўчастку для галасавання №34 задзейнічаны выключна супрацоўніцы і супрацоўнікі дзевяці мінскіх яслі-садоў:

Ва ўчастковую камісію на ўчастку для галасавання №64 уваходзяць выключна прадстаўнікі жыллёва-камунальнай сферы: работнікі ЖЭУ, ЖЭС і ЖКГ.

А ўчастковы выбаркам №2 Фрунзенскага раёна Мінска складаецца цалкам з працоўнага калектыву паліклінікі №2, акрамя галоўнага ўрача паліклінікі №20, але да гэтага яна працавала ў паліклініцы №2. Вось як выглядае яе склад:

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Хто ў Фрунзенскім раёне Мінска будзе лічыць галасы на ўчастках?