На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.
"Вясна" публікуе звесткі пра адміністрацыйныя суды, якія маюць адбыцца з 28 па 31 ліпеня.
28 ліпеня
Суд Маскоўскага раёна Мінска
10.15 Мікалай Ігнацьеў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
10.15. Дзяніс Рахманько, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
11.15. Алег Харко, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
11.15. Арцём Астафьеў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
11.15. Данііл Каржанеўскі, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
Таксама выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Вольгу Самахвал, Уладзіслава Осіпава для складання пратаколаў за парушэнне арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія
Суд Цэнтральнага раёна Мінска
09.15. Арцём Муха, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
09.15. Вячаслаў Бярозка, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
10.00. Антон Баранаў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
10.30. Шахлай А., арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
10.45. Ягор Цыплакоў, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
Суд Ленінскага раёна Мінска
15.00. Антон Твардоўскі, арт. 23.34 КаАП. За ўдзел у акцыі 14 ліпеня.
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля
09.15. Юрый Германовіч, арт. 17.1 КаАП.
У Гомелі судзяць сына журналістаў, якога затрымаў АМАП за "дробнае хуліганства"
29 ліпеня
Суд Савецкага раёна Мінска
09.30. Райчонак Аляксандр. Суддзя — Сяргей Шаціла, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Працяг суда над затрыманым каля symbal.by.
10.00. Лобан Анастасія. Суддзя — Сяргей Шаціла, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Працяг суда над затрыманай каля symbal.by.
10.00. Галубкоў Аляксандр. Суддзя — Марына Фёдарава, арт. 23.4 КаАП. Працяг суда над затрыманым каля symbal.by.
У Мінску прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by. Асудзілі не ўсіх
30 ліпеня
Суд Заводскага раёна Мінска
09.10. Аляксей Дараховіч, арт. 23.34 КаАП.
Суд Гарадоцкага раёна
На жыхарку Гарадку міліцыянты склалі пратакол за тое, што яна размясціла ў Instagram-stories фотаздымак, на якім трымае аркуш з надпісам «У мяне скралі прэзідэнта». Жанчыну вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванага пікетаваньня (ч.1 арт. 23.34 КаАП), але, паводле "Віцебскай вясны", яна з ім не згадзілася. Суд запланаваны на 30 ліпеня.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Калі вас ці вашых знаёмых выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" па нумары (029) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).
Кантакты праваабаронцаў "Вясны" ў рэгіёнах
Крыніца: Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня