24 ліпеня аб’яднаны штаб, у які ўваходзіць кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, яе паплечніцы Марыя Калеснікава з каманды Віктара Бабарыкі і Вераніка Цапкала, наведаў Глыбокае, Наваполацк і Віцебск. З 13.30 да 14.30 сустрэча Святланы Ціханоўскай з выбаршчыкамі ў межах агітацыйнай кампаніі адбылася ў Глыбокім на пляцоўцы каля “Белмаркета”. Людзі, якія прыйшлі, сустрэлі каманду Ціханоўскай вельмі цёпла: было шмат кветак, белых і чырвоных шалікаў. Жанчын сустракалі воклічамі: “Малайчына, Святлана!”, “Жыве Беларусь!”

Глыбокае

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава ў Глыбокім 24 ліпеня. Фота t.me/viktarbabarykaofficial
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава ў Глыбокім 24 ліпеня. Фота t.me/viktarbabarykaofficial

Па падліках доўгатэрміновай назіральніцы кампаніі “Праваабронцы за свабодныя выбары” Ганны Мартыноўскай, падчас пікету колькасць сабраўшыхся вар’іравался да 2 000 чалавек: людзі прыходзілі і сыходзілі, бо ў многіх быў абедзенны перапынак.

Наваполацк

Як паведамляе TUT.BY, улады Наваполацка дазволілі мітынг на ўваходзе ў гарадскі парк культуры і адпачынку на вуліцы Паркавай. Ён павінен быў пачацца ў 16.30, але каманда спазнілася амаль на паўгадзіны.

Сабралася вельмі шмат гараджан - па розных ацэнках, да 3 тысяч чалавек. І людзі яшчэ падыходзілі і падыходзілі. Гэта і моладзь, і людзі старэйшага ўзросту. У некаторых у руках бел-чырвона-белыя сцягі.

Перад пачаткам мітынгу да месца збору людзей прыехала тэхніка камунальнікаў. Яны тлумачылі гараджанам, што ім трэба тэрмінова спілаваць дрэва, паведамляе партал gorod214.by.

Ціханоўскую, Цапкала, Калеснікаву сустрэлі апладысментамі і гучным ухвальным Гулам, а таксама крыкамі: «Света! Святла! Святла!».Чытаць цалкам: https://news.tut.by/economics/693684.html

Віцебск

У 19.00 агітацыйны сход распачаўся ў Віцебску ў парку Чыгуначнікаў.

Крыніца: “Аб’яднаны штаб” Ціханоўскай наведаў Віцебшчыну Фота