У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай затрыманы актывісты і актывісткі "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі" Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш. Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянціным Фраловым і іншымі.
Агітацыйны пікет з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Барысаве запланавана 23 ліпеня ў 19:00 на пляцоўцы каля ўнівермага "Веста".
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: У Барысаве затрымалі актывістаў "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі"