У судзе Савецкага раёна горада Мінска распачынаюцца судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.

Крама symbal.by абвясціла, што з 29 чэрвеня спыняе сваю дзейнасць. Таму да яе выстраілася чарга, а потым і пад’ехаў аўтазак. Каля дзясятка чалавек затрымалі і склалі пратаколы па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Спіс тых, каго судзяць 23 ліпеня ў судзе Заводскага раёна:

10.00. Сурынін А. Суддзя — Фёдарава М. Частка 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

10.00. Дземчанка І. Суддзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

10.30. Лобан А. Суддзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП

10.30. Кенгерлі Р. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

11.00. Паплаўскі А. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

11.30. Кавалёў В. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

11.30. Райчонак А. Суддзя — Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

12.20. Бабурын М. Суддзя — Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП

11.00. Кузняцоў А. Суддзя —Фёдарава М. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.

12.00. Галубкоў А. Суддзя —Фёдарава М. Арт. 23.4 КаАП.

У судзе Савецкага раёна 23 ліпеня
У судзе Савецкага раёна 23 ліпеня

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: У Мінску распачаліся суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by