Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на мірных акцыях супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, а таксама на іншых акцыях салідарнасці (і пасля іх), якія праходзілі 14 і 15 ліпеня, у Беларусі было затрымана як мінімум 420 чалавек. З іх у Мінску было затрымана як мінімум 329 чалавек: 303 14-га ліпеня падчас стыхійнай акцыі пратэсту і 26 чалавек 15-га – калі людзей затрымлівалі проста за тое, што яны стаялі ў чарзе, каб падаць скаргі ў Цэнтрвыбаркам, ці проста праходзілі міма супрацоўнікаў АМАПу.

Акрамя Мінску затрыманні адбыліся яшчэ ў дзесяці гарадах краіны.

Агулам у рэгіёнах у перыяд з 14 па 16 ліпеня за ўдзел у акцыях было затрымана больш за 90 чалавек.

Больш за 170 судоў над часткай затрыманых на акцыях прайшло з 15 па 20 ліпеня. Затрыманых судзілі па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Як мінімум 51 чалавек за гэты час атрымалі ў суме 581 сутак адіністрацыйнага арышту, больш за 70 чалавек – штрафы на агульную суму, якая перавышае 65000 рублёў. 

З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 190 чалавек атрымалі агулам 2607 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 333 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам больш за 265275 рублёў (больш за 110.000$). Праваабаронцам вядома як мінімум пра 1140 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 20 ліпеня.

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Затрыманні 15 ліпеня ў Мінску, Барысаве і Гродне

Напрацягу дня 15 ліпеня да ўваходу ў будынак Цэнтральнай выбарчай камісіі стаяла чарга з людзей, якія прыйшлі падаць скаргу на нерэгістрацыю кандыдатам на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку. Паведамляецца, што ў чарзе знаходзілася больш за 2000 чалавек, а сама яна расцягнулася не меней, чым кіламетр.

У Беларусі пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць "суткі"

15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца

16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 14 ліпеня удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Крыніца: Затрыманні на мірных акцыях 14 і 15 ліпеня. Лічбы і геаграфія