Дзмітры Сарока (справа) асуджаны на 15 сутак арышту. Фота: ПЦ " Вясна" 17 ліпеня ў Брэсце працягваюць судзіць затрыманых па адміністрацыйных справах за акцыю салідарнасці з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыкам і Валерыем Цапкалам.

sudy_spis_brest.jpg
Расклад судоў. Фота: ПЦ "Весна"

Справы разглядаюць у судзе Ленінскага раёна Брэста па артыкуле 23.34 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі або ўдзелу ў масавым мерапрыемстве.

Сведкамі на судах выступаюць супрацоўнікі міліцыі.

Милиционеры-свидетели в суде Ленинского района г. Бреста. Фото spring96.org
Міліцыянты-сведкі ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста. Фота: ПЦ "Вясна"

Нагадаем, вечарам 14 чэрвеня ў Брэсце было затрымана 45 чалавек. Восем з іх пазней былі адпушчаныя, а 38 затрыманых пакінулі ў ІЧУ да суда. Суды над затрыманымі пачаліся толькі 16 ліпеня.

Чацвер: суды над затрыманымі 14 ліпеня працягваюцца

16 ліпеня ў раённых судах Мінска працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 14 ліпеня удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Крыніца: Суды праходзяць у Брэсце і 17 ліпеня: затрыманых штрафуюць і адпраўляюць на суткі Дапоўнена