Паведамляецца, што ўжо другія суткі адсутнічае сувязь з беларускім відэаблогерам Русланам Ліннікам. Ён распавядаў, што заўважаў апошнім часам за сабой слежку. Як паведаміў блогер Мікалай Маслоўскі, у міліцыі і ў ЦІП на Акрэсціна паведамілі, што Лінніка ў іх няма. Афіцыйная інфармацыя пра затрыманне Руслана Лінніка адсутнічае.
Руслан Ліннік — беларускі відэаблогер. На яго ютуб-канал падпісана больш за 29 тысяч карыстальнікаў. У сваіх блогах малады чалавек крытычна каментаваў падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі.
Крыніца: Другія суткі адсутнічае сувязь з відэаблогерам Русланам Ліннікам