У 7 гадзін раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Усе чацвёра былі ў цывільнай вопратцы. Яны прапанавалі актывісту “выйсці і пагаварыць”. Пра мэты размовы нічога не паведамлялі.
У адказ на катэгарычнае патрабаванне прадставіць павестку, двое з іх на аўтамабілі з’ехалі чамусці ў Першамайскі РУУС і неўзабаве прывезлі павестку Дзмітрыю Паліенку, у якой пазначана, што з’явіцца трэба ў 15 гадзін 8 ліпеня для правядзення “праверачнага мерапрыемства” ў Маскоўскі РУУС.
Пакінуўшы павестку Насце супрацоўнікі міліцыі з’ехалі.
Усё раніцу Наста вяла відэазапіс размовы, які змешчаны з фэйсбуку.
Крыніца: Дзмітрыя Паліенку супрацоўнікі міліцыі хацелі забраць з дому ў сем раніцы