Сяргей Пятрухін. Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што берасцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну прад’яўлена абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу – 342, 369 і 391.

Па папярэдняй інфармацыі, артыкулы аб “абразе суддзі” і “абразе прадстаўніка ўлады” тычацца падзей двухгадовай даўніны.

Блогера Сяргея Пятрухіна затрымалі 16 чэрвеня і адправілі адбываць прысуджаны раней 15-суткавы арышт. Пазней высветлілася, што ён стаў фігурантам крымінальнай сравы па арт. 342 КК РБ, якая была ўзбуджана пасля інцыдэнту ў Гродне 29 траўня. 25 чэрвеня Пятрухін быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска, а адтуль пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага, дзе знаходзіцца дагэтуль.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Сяргея Пятрухіна, як і іншых затрыманых блогераў, палітычным зняволеным.

Сяргей Пятрухін у красавіку 2019 года ўжо быў асуджаны па крымінальнай справе. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) і прысудзілі вялікі штраф. Праваабаронцы прызнали тую справу палітычна матываванай.

Крымінальныя справы заведзены на youtube-блогераў Сяргея Пятрухіна і MozgON

Па інфармацыі, якую праваабаронцу "Вясны" Уладзіміру Вялічкіну паведаміў следчы, 25 чэрвеня брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Ён, як і Сяргей Ціханоўскі і яшчэ як мінімум 10 чалавек, затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ, звязанай з падзеямі ў Гродна 29 траўня.

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

Праваабаронцы "Вясны": Пятрухін і Няронскі – палітвязні

Крыніца: Блогеру Пятрухіну прад'явілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу