У Гародні 26 чэрвеня затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева. Пра гэта "Вясне" павеламіла каардынатарка ініцыятыўнай групы па Гарадзеншчыне Вольга Каракіна.
Яўшен паспеў паведаміць, што ў арыентыроўцы міліцыі ўказана яго прозвішча і нумар яго аўтамабіля, які трэба таксама затрымаць. рычына затрымання невядома. Амплеева павезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна.
Гэта не першае затрыманне сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Гродне пасля пікету 29 траўня, пася якога пачалася "справа Ціханоўскага". Падчас працы на пікетах у розныя дні затрымлівалі Вольгу Каракіну і Юлію Карначаву. Дзяўчын адпусцілі, але у доме Каракінай правялі вобшук, а на Карначаву склалі пратакол за "дробнае хуліганства". Пазней дзяўчыну асудзілі на 520 рублёў штрафу.
Крыніца: У Гродне затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Яўген Амплееў