Ілюстрацыйнае фота Мінчука Уладзіслава Вавілава таемна асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што хлопец нібыта заклікаў людзей на мітынг 21 чэрвеня праз тэлеграм. На пасяджэнне не змаглі трапіць ні сваякі Вавілава, ні яго адвакат.

Нагадаем, што ў другой палове дня 24 чэрвеня да Уладзіслава Вавілава ў кватэру ўварвалася міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец. У яго канфіскавалі ўсю камп'ютарную тэхніку. 

Пасля агляду кватэры Уладзіслава Вавілава затрымалі і даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, дзе склалі пратакол. Затым адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. 

У Мінску з аглядам прыйшлі да Улада Вавілава. Яго затрымалі

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у другой палове дня да мінчука Уладзіслава Вавілава ўварвалася міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец.

Крыніца: Мінчука таемна асудзілі на 15 сутак за "заклікі да мітынгу праз тэлеграм"