Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у другой палове дня да мінчука Уладзіслава Вавілава прыйшла міліцыя. У супрацоўнікаў была пастанова на агляд памяшкання, дзе пражывае хлопец.
Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта заклікаў людзей на мітынг.
Пасля агляду Уладзіслава Вавілава даставілі ў РУУС Ленінскага раёна. У яго канфіскавалі ўсю кампутарную тэхніку.
Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца
Крыніца: У Мінску з аглядам прыйшлі да Улада Вавілава. Яго затрымалі