Пра гэта паведаміў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка, які 22 чэрвеня прысутнічаў на пасяджэнні Савецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Паводле яго інфармацыі, Савецкі раён Гомеля з'яўляецца адным з самых буйных раёнаў, у ім пражывае каля 180 тысяч чалавек. На праверку тут здалі сабраныя подпісы:

Пасяджэнне Савецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Фота: Леанід Судаленка
Пасяджэнне Савецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта. Фота: Леанід Судаленка

Па словах незалежнага назіральніка, на пасяджэнні прысутнічалі 13 членаў камісіі. У кожнага прэтэндэнта ў кандыдаты камісія адабрала 20% подпісаў для праверкі ад колькасці здадзеных подпісаў. Практычна ў кожнага прэтэндэнта, у тым ліку Лукашэнка, камісія выключыла малую частку здадзеных подпісаў па прычыне не пражывання выбаршчыкаў на тэрыторыі раёна.

Праверку подпісаў прынята рашэнне праводзіць шляхам візуальнага агляду, шляхам непасрэднага звароту да самім выбаршчыкаў і звароту ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы.

Каментуючы ў цэлым вынікі пасяджэння, незалежны назіральнік адзначыў, што пасяджэнне доўжылася больш за гадзіну, на ім прысутнічалі ўсе 13 членаў камісіі. Акрамя яго, у раённым выбаркаме зарэгістраваліся яшчэ 9 назіральнікаў, двое з якіх - ад РГА "Белая Русь", таксама прысутнічалі на пасяджэнні. Леанід Судаленка таксама дадаў, што практычна ўсе на пасяджэнні камісіі, уключаючы назіральнікаў, знаходзіліся ў масках.

Праверка подпісаў будзе праходзіць да 30 чэрвеня. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе з 5 па 14 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Савецкім раёне Гомеля сем прэтэндэнтаў здалі на праверку подпісы