Сяржук Лацінскі. Фота: ПЦ "Вясна". У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Нагадаем, журналісты выдання Bobr.by Сяржук Лацінскі разам з жонкай Алесяй Лацінскай былі затрыманыя 19 чэрвеня ў 20 гадзін у Бабруйску. Прыкладна апоўначы Алесю Лацінскую вызвалілі, а Сяржука пакінулі ў ІЧУ да суда. 

Крыніца: У Бабруйску судзяць праваабаронцу Сяргея Лацінскага Відэа