У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці". У асноўным, іх судзяць па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). "Вясна" публікуе спіс тых, каго дакладна мусяць судзіць у гэты дзень. Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
Бабруйск
У судзе Бабруйскага раёну паведамілі, што суды над затрыманымі 19 чэрвеня будзе пасля абеду. Суды ў Бабруйску чакаюцца над:
- Сяржук Лацінскі (журналіст, праваабаронца "Вясны")
- Ілля Уласаў
- Уладзімір Міхалап
- Георгій Даніленка
- Сяргей Бяляеў
Віцебск
У судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска на 22 чэрвеня прызначаны тры судовыя працэсы па арт. 23.34 КаАП.
- 12:00 — Пруднікава. Суддзя — Е. Цыганкова
- 14:30 — Філімонава. Суддзя — Е. Цыганкова
- 16:00 — Таццяна Севярынец. Суддзя — Д. Аляксеенка
Салігорск
У судзе Салігорскага раёну сказалі, што суды над затрыманымі адбудуцца пасля абеду.
Раман Сталбуноў (сябра рады моладзі Руху "За Свабоду");
Уладзімір Кучынскі (сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай);
- Інна Макаравіч.
Маладэчна
У судзе Маладзечанскага раёна паведамілі, што будуць судзіць 16 чалавек, але менавіта калі — невядома.
Баранавічы
Паведамляецца, што затрыманых 20 чэрвеня ў Ганцавічах прывезлі ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч. Іх больш за гадзіну трымаюць у аўтазаку. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП.
У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч чакаюцца суды над затрыманымі ў Ганцавічах:
- Сяргеем Багровым (журналіст "Ганцавіцкага часу") — ч.1 арт. 23.34 і 23.4 КаАП.
- Аляксандрам Пазняком (журналіст "Ганцавіцкага часу")
- Аляксандрам Бондарам;
- Дзмітрыем Жулікам. Суддзя — Груда.
Барысаў
- Аляксей Дзевятаеў —ч.1арт. 23.34 КаАП. Вынік — 25 базавых велічыняў (675 рублёў).
Спісы затрыманых 19-21 чэрвеня:
Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 і 21 чэрвеня (абнаўляецца)
20 і 21 чэрвеня людзі стыхійна выходзілі на вуліцы горада. Ёсць затрыманыя.
Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня
Крыніца: Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс Дапоўнена