19 чэрвеня – апошні дзень сбору подпісаў за вылучэнне ў кадыдаты на пасаду прэзідэнта. Некаторыя прэтэндэнты ў кандыдаты заклікалі людзей прыйсці ў 18.00 да выбарчых пікетаў і пакінуць свой подпіс за іх вылучэнне. У 17.45 людзі паведамляюць, што ў цэнтры Мінска праблемы з мабільным інтэрнэтам. Таксама туды зганяецца спецтэхніка, і перакрываюцца паркоўкі.

piket_minsk_19.06.jpg
Пікет Мікалая Казлова каля БелДзяржФілармоніі ў Мінску

Назіральнікі #ControlBY адзначаюць, што на пачатку прысутнічае пікета каля 50 чалавек.

У Радыё Свабоды таксама праблемы з сувяззю, пакуль не могуць наладзіць анлайн-трансляцыю з цэнтра Мінска.

На 18.30 у ланцугу стаіць каля 100 чалавек. Пра гэта паведамляюць назіральнікі.

У Мінску перакрыты галоўны праспект. Гэта зроблена для таго, каб машыны не маглі падтрымліваць людзей у ланцугу сігналамі. 

Тым часам, у шматлікіх тэлеграм-каналах паведамляецца, што людзі выходзяць на пікеты ў Баранавічах, Лідзе, Оршы, Віцебску, Гомелі, Бабруйску, Стоўбцах. 

Бабруйск

У Бабруйску людзі выстраіліся ўздоўж вуліцы Мінскай. У ланцугу, які расцягнуўся ўжо метраў на 500, цяпер знаходзіцца прыкладна 250 чалавек. Карэспандэнт TUT.BY і прысутныя паведамляюць пра перабоі з мабільным інтэрнэтам А1.

Віцебск

У Віцебску каля "Марк-Сіці" збіраюцца людзі і становяцца ў жывы ланцуг. 

Гомель

Відаводчы паведамляюць, што ў цэнтры горада паставілі пікеты прыхільнікі дзеючага прэзідэнта. Сюды ж прывезлі людзей на аўтобусах, каб яны пастаялі і пакінулі подпісы за Лукашэнка. 

Вільнюс

Да пікетаў далучыліся і беларусы замежжа. 

Як праходзіў збор подпісаў і ўтварыўся "Ланцуг салідарнасці" учора

Нават пад градам, да "Незалежнасці" і ноччу. Пікет салідарнасці ў Мінску

У перадапошні дазволены дзень збору подпісаў, 18 чэрвеня, вылучэнцы ў кандыдаты сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова, кіраўнік партыі АГП Мікалай Казлоў, кіраўнік Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч арганізавалі каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 18:00 правядзенне пікетаў па зборы подпісаў ці так называемы "Пікет салідарнасці".

Крыніца: Апошні перадвыбарчы пікет распачаўся ў Мінску і рэгіёнах Фота Дапоўнена