У перадапошні дазволены дзень збору подпісаў, 18 чэрвеня, вылучэнцы ў кандыдаты сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова, кіраўнік партыі АГП Мікалай Казлоў, кіраўнік Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч арганізавалі каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 18:00 правядзенне пікетаў па зборы подпісаў ці так называемы "Пікет салідарнасці". Вольга Кавалькова заявіла, што на пікеце можна "паставіць свой подпіс за дэмакратычных кандыдатаў і законным спосабам выказаць сваю салідарнаць з тымі, хто сёння знаходзіцца за кратамі, пад ціскам і рэпрэсіямі".
Паводле інфармацыі "Радыё Свабода", на пачатку пікета прысутнічала каля 100 чалавек. Праз паўгадзіны пасля пачатку пікета з'явіліся міліцыянты (па форме і ў цывільным), якія прасілі людзей у чарзе адыйсці далей ад праезнай часткі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Пікет салідарнасці праходзіць у цэнтры Мінска Відэа