17 чэрвеня стала вядома, што рахунак выбарчага фонду Віктара Бабарыкі заблакаваны. Свабода разабралася, хто мог прыняць такое рашэнне і што з гэтым можна зрабіць. Больш за 100 тысяч рублёў на рахунку выбарчага фонду Віктара Бабарыкі заблакаваныя. Гэта адзіныя сродкі, якія кандыдат пасля рэгістрацыі можа траціць на агітацыю, рэкламу ды іншыя рэчы.

Віктар Бабарыка / nn.by
Віктар Бабарыка / nn.by

Сам Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард з раніцы 18 чэрвеня перасталі выходзіць на сувязь. Яны на допыце ў Дэпартамэнце фінансавых расследаваньняў (ДФР) Камітэту дзяржкантролю, які раней завёў крымінальную справу на былых і цяперашніх супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку». Віктар Бабарыка кіраваў гэтым банкам 20 гадоў.

ЦВК: мы не можам заблакаваць рахунак выбарчага фонду

Прадстаўніца Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК) Алена Дзьмухайла патлумачыла Свабодзе, што яны рахунак заблакаваць не могуць.

«Мы адносін да блякавання не маем, Выбарчы кодэкс гэтага не рэгулюе. Выбарчы кодэкс рэгулюе парадак адкрыцця рахункаў і іх выкарыстанне. Гэта абставіны, якія не звязаныя з выбарамі», — патлумачыла Алена Дзьмухайла.

Заблакаваць рахунак маглі ў межах крымінальнай справы, якую завялі адносна былых і цяперашніх супрацоўнікаў «Белгазпрамбанку». Справай займаецца ДФР, дазваніцца туды Свабодзе не ўдалося.

«Гэта першы раз у гісторыі»

Паводле юрыста і праваабаронцы "Вясны" Валянціна Стэфановіча, раней рахункі выбарчага фонду кандыдата не блакавалі ніколі.

«Гэта сур’ёзна абмяжоўвае магчымасьці кандыдата. Улады, хутчэй за ўсё, будуць вымушаныя зарэгістраваць Бабарыку, але хочуць максімальна яго абмежаваць у агітацыі. Усе выдаткі, звыш таго, што дазволена законам, павінны брацца з фонду. Іншыя сродкі выкарыстоўваць нельга», — кажа Валянцін Стэфановіч.

Згодна з законам, бясплатна, бяз грошай з фонду кандыдат можа:

Нават улёткі кандыдат мусіць друкаваць, выкарыстоўваючы толькі грошы са свайго фонду. Улёткі з агульнай інфармацыяй пра кандыдатаў (фатаздымкі, імя і прозьвішча, даход) дзяржава друкуе за свае грошы.

«Адзінае, што застаецца, — гэта сацсеткі, дзе сябе можна прасоўваць. На гэта, напрыклад, рабіў упор Уладзімір Зяленскі ва Украіне», — прыгадвае Валянцін Стэфановіч.

Але калі замаўляць у сетках рэкламу (а яна значна павялічвае аўдыторыю), то на гэта патрэбныя грошы, а іх можна траціць толькі з выбарчага фонду.

Выбарчы фонд Віктара Бабарыкі — самы вялікі ў параўнанні з фондамі іншых прэтэндэнтаў (толькі пра фонд Аляксандра Лукашэнкі нічога не вядома). Па стане на 10 чэрвеня ў яго паступіла 155 тысяч рублёў, 42 тысячы з іх ужо патрацілі.

На поўдзень 18 чэрвеня штаб Віктара Бабарыкі паведаміў, што сам прэтэндэнт і ягоны сын у ДФР, іх дапытваюць без адваката.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Упершыню ў гісторыі Беларусі. Як праводзіць выбары, калі рахунак кандыдата заблакаваны