У 10 гадзін раніцы 18 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адбыўся суд над Людмілай Валадкевіч.
Жанчыну вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 31 траўня. Тады перадвыбарчыя пікеты ў Віцебску наведаў палітык Павел Севярынец.
Справу разглядаў суддзя Уладзімір Царыкаў. Ён прызнаў віну Людмілы Валадкевіч даказанай і пакараў яе штрафам у 20 базавых велічынь.
За гэты ж пікет суд таксама чакае Таццяну Севярынец. А вось Міколу Качурца, Аляксандра Якушкова і Яраслава Кійко днямі асудзілі на 10 сутак арышту.
За паўтара месяца – больш за 1300 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды