У судзе Фрунзенскага раёна ў 11.00 распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па артыкуле 23.34 у дачыненні да Паўла Севярынца. Судовае пасяджэнне вядзе суддзя А. Млячко. Праходзіць яно праз Skype-канферэнцыю. На пачатку пасяджэння Павел паказаў сваю руку, на якой былі заўважны парэзы.

sieviaryniec_paval.jpg
Павел Севярынец. Фота: Надзея Гацак

 “Я парэзаў руку ў знак пратэсту. Мяне трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў!”, — растлумачыў палітык.

Акрамя гэтага, Севярынец заявіў хадайніцтва аб вядзенні працэсу па-беларуску, а таксама адвод суддзі і сакратару, спасылаючыся на тое, што незалежнага суда не існуе і людзей судзяць незаконна.

Суд выдаляецца на перапынак для прыняцця рашэння.

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: “Трымаюць у карцэры 10 дзён без рэчаў”. Судзяць Паўла Севярынца