У судзе Ленінскага раёна Гародні 18 чэрвеня пройдзе адміністрацыйны працэс супраць журналіста Белсату Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва, у Гомелі - супраць Яўгена Меркіса.
“Гарадзенская вясна” нагадвае, што 10 чэрвеня пасля пікету праўладных арганізацый па зборы подпісаў за Лукашэнку, не абыйшлося без эксцэсу. Пасля пікету, які доўжыўся дзве гадзіны, людзі ў цывільным - каля 8 чалавек - затрымалі двух журналістаў Белсату - Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва. Журналісты перад гэтым цэлы час вялі стрым пра тое, як адбываўся збор подпісаў і задавалі пытанні розным людзям, у тым ліку і прыхільнікам Лукашэнкі.
Журналістаў гвалтам зацягнулі ў бус і завезлі ў РАУС Ленінскага раёну, пратрымалі іх там тры гадзіны. На абодвух складзены пратаколы пра адміністрацыйнае правапарушэнне паводле артыкулу 22.9, частка 2 КаАП - працу без акрэдытацыі. У журналістаў забралі ўсю тэхніку, нават асабістыя мабільныя тэлефоны. Пачатак разгляду адміністрацыйнай справы а 14.20 у судзе на вуліцы Даватара.
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 18 чэрвеня будзе разглядацца справа супраць журналіста Яўгена Меркіса, які вёў стрым з калектыўнага пікету вылучэнцаў у кандыдаты 7 чэрвеня каля Новага ўнівермага. Пачатак судовага працэсу ў 16-00.
Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску
Крыніца: Свабода слова таксама не даспадобы ўладам: судзяць журналістаў