У Гродне праходзіць судовае пасяджэнне ў дачыненні да Сяргея Калмыкова, які яшчэ 29 траўня  быў затрыманы разам з Сяргеем Ціханоўскім і 10 дзён правёў за кратамі па ўзбуджанай крымінальнай справе (зараз ён у статусе сведкі). Тады на Сяргея Калмкова склалі два пратаколы – па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Гэтыя пратаколы і разглядаюцца сёння ў судзе Ленінскага раёна горада Гродна. Судовае пасяджэнне манітораць праваабронцы “Вясны” Уладзімір Хільмановіч і Андрэй Коця.

Сяргей Калмыкоў. Фота:
Ірына і Сяргей Калмыковы. Фота: "Гарадзенская Вясна"

Справу разглядае суддзя Ларыса Барэль.

Крыніца: Судзяць Сяргея Калмыкова – сведку па справе Ціханоўскага