Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.
Пратакол правапарушэння быў складзены па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў пазначыў у пратаколе, што Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне, пры гэтым прысутнічала ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспарантам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”.
Суддзёй па справе прызначаны Руслан Царук.
Нагадаем, 31 траўня група грамадзян каля гандлёвага цэнтра “Бярозка” пад час пікету па зборы подпісаў, трымала плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Алена Маслюкова назірала за мерапрыемствам.
Пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у пікеце 31 траўня складзены таксама на актывіста Сяргея Біствіцкага і Віктара Ахрамчука (адразу два пратаколы).
Крыніца: Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых