РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама ў правядзенні сумленных і справядлівых выбараў.

На што звяртаюць увагу праваабаронцы?

Якія дзеянні прапануецца ажыццявіць?

Праваабаронцы просяць спецдакладчыкаў у межах адпаведных спецпрацэдур звярнуцца да ўраду Беларусі з просьбай прыняць неадкладныя меры па выкананню Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання і іншых дакументах.

Яны таксама інфармуюць спецдакладчыкаў, што ў бліжэйшы час будуць прадстаўляць у адпаведныя спецыяльныя працэдуры паведамлення, якія тычацца парушэнняў правоў чалавека асобных ахвяр.

Зварот накіраваны Вярхоўнаму камісару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцый, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне, Спецыяльнаму дакладчыка па пытанні аб становішчы праваабаронцаў, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання, Спецыяльнаму дакладчыку па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў і ў  Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН.

Крыніца: Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН