Разгляд адміністрацыйнай справы прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і вядомага блогера Аляксандра Кабанава пачаўся 16 чэрвеня ў судзе Брэсцкага раёна.
Кабанава пасля затрымання 15 чэрвеня змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС г. Брэста, дзе ён правёў ноч да суда.
Блогер у судзе заявіў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе адваката і таму суддзя Сяргей Маручак абвясціў перапынак да 16-30 17 чэрвеня.
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін паведаміў, што Аляксандра Кабанава адрасу пасля судовага паседжання вярнулі назад у ІЧУ. Дагэтуль так і невядома, ці змог падабаронны сустрэцца са сваім адвакатам.
Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў дачыненні блогера складзены паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП за заклікі 7 траўня пад час “кармлення галубоў” у Берасці.
У Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава
Крыніца: Суд над блогерам Аляксандрам Кабанавым працягнецца сёння