Валянцін Троцкі. Фота з сайта hramada.org Актывісту "Народнай Грамады" Валянціну Троцкаму прысудзілі новыя 15 сутак арышту за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23.34 КаАП). Судзілі Троцкага праз Skype-канферэнцыю ў судзе Фрунзенскага раёна, бо зараз ён адбывае іншыя 15 сутак арышту. 

Рашэнне аб новым арышце прыняў суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

Валянціна Троцкага затрымалі ранкам 3 чэрвеня, а на наступны дзень асудзілі на 15 сутак. На волю ён мусіў выйсці 18 чэрвеня, але верагодна, з улікам новага пакарання, застанецца пад вартай да 3 ліпеня.

За паўтара месяца – больш за 1200 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 16 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 97 чалавек атрымалі агулам 1246 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 105 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 90000 рублёў.

Крыніца: Валянціну Троцкаму прысудзілі яшчэ 15 сутак арышту