Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна" Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.

Ён знаходзіўся ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне ў доме сваёй сяброўкі. Каб затрымаць блогера, туды прыехалі два буса з міліцыянтамі і з самага ранку сачылі за домам. Перад затрыманнем яны паведамілі Пятрухіна, што забіраюць адбываць яго "неадбытыя суткі".

Куды менавіта павезлі блогера - пакуль невядома.

Напярэдадні ў Брэсце быў затрыманы паплечнік Пятрухіна, блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

Крыніца: Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна