Сяргей Ціханоўскі. Фота: Уладзь Грыдзін Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў карцары ў СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня. Пра гэта даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачку. Дакладная прычына накладзенага пакарання — невядомая.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Крыніца: Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцар