Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў (шэры кот) асуджаныя на "суткі" і знаходзяцца на ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна ў Мінску.
Блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры кот) атрымаў сумарна 20 сутак арышту. Арцём Чарняк - 25 сутак, Міхаіл Бандарэнка - 17 сутак. Вядома, што Бандарэнку і Чарняка судзілі ў судзе Савецкага раёна па двух артыкулах - 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Актывісты былі затрыманыя 10 чэрвеня. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі АМАПу.
Крыніца: Блогер "Шэры кот" і два актывісты "Еўрапейскай Беларусі" асуджаны на "суткі"