“Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цывільным адзенні. У кіруючых прынцыпах па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ наўпрост сказана, што неабходна, каб супрацоўнікаў паліцыі/міліцыі было лёгка адрозніць. Але тым не менш беларускія міліцыянты апранаюцца як звычайныя грамадзяне, каб зліцца з натоўпам і быць незаўважнымі.
“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах — на адміністрацыйных працэсах па парушэнні артыкула 23.35 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ціхары могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі — як гэта было і на мінулых пікетах па збору подпісаў.
Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў? Гэта ўмеюць рабіць незалежныя назіральнікі за мірнымі сходамі. У сёмым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” яны падзеляцца некалькімі лайфхакамі.
Як выглядае звычайны "ціхар" і як ён сябе паводзіць?
Слухайце на Soundcloud:
viasna pryjdzie · Выпуск 7. Як распазнаць "ціхара"?
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
Крыніца: Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё