На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні. Пратакол на яе склаў маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў. У пратаколе пазначана, што Алена Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне,прысутнічая ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспаранта "Свабоду Сяргею Ціханоўскаму".
Праваабаронца Алена Маслюкова з'яўляецца доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На выбарчых пікетах па збору подпісаў яна ажыццяўляе свае функцыі па назіранню. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч заяўляе, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да Алены Маслюковай расцэньваецца як перашкода ў ажыццяўленні ёй легітымнай дзейнасці як назіральніцы.
"З боку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу Алены Маслюковай і патрабуем неадкладна спыніць адміністрацыйны працэс, які быў распачаты ў дачыненні да яе", – адзначае Валянцін Стэфановіч.
Нагадаем, гэта не першы факт пераследу праваабаронцы "Вясны" Алена Маслюковай з-за яе экалагічнай і праваабарончай дзейнасці. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю міжнародных праваабарончых арганізацый:
Абсерваторыя патрабуе адмены штрафаў светлагорскім актывістам
Абсерваторыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Праваабаронца паведаміла, што ў Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.
За месяц – больш за 1000 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: На Алену Маслюкову складзены пратакол. Праваабаронцы патрабуюць спыніць яе пераслед Дапоўнена