Як распавяла светлагорская праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова, яе выклікаюць у мясцовы РУУС у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Пра гэта ёй паведаміў маёр міліцыі Пераведзенцаў.  Праваабаронца паведаміла, што Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.

alena_maslukova_spring96_7.jpg
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

За месяц – больш за 1000 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 10 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 86000 рублёў.

Крыніца: Праваабаронцу Алену Маслюкову выклікаюць у міліцыю