Дзмітрый Папоў. Скрыншот з відэазвароту Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, затрыманы ў Мазыры мадэратар сацсетак "Краіны для жыцця" Дзмітрый Папоў з 5 чэрвеня знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску.

Ён быў арыштаваны судом на 15 сутак. У чым абвінавацілі Дзмітрыя Папова дакладна не вядома. 

Таксама ў ЦІП знаходзяцца яшчэ тры жыхара Мазыра: аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і яго сябар Дзяніс Колас, а таксама фермер Аляксандр Вянгура, пра якога здымаў сюжэт блогер Сяргей Ціханоўскі. Кожны з іх атрымаў па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Затрыманых напярэдадні мазырчукоў паспелі асудзіць?

Затрыманыя 5 чэрвеня ў Мазыры аўтар канала "Мозырь для жизни" Аляксандр Цуканаў і Дзяніс Колас атрымалі па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, мадэратар сацыяльных сетак "Краіны для жыцця", грамадзянін РФ Дзмітрый Папоў знік увечары 4 чэрвеня.  Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць яго ў межах нейкай крымінальнай справы. Міліцыя забрала ўсе яго рэчы. Затым Папоў перастаў выходзіць на сувязь.

Крыніца: Дзмітрый Папоў знаходзіцца пад арыштам