Як ставяцца камісіі да назіральнікаў і назіральніц? Што бачаць і не бачаць назіральнікі ў розных краінах? Якая розніца паміж міжнародным і нацыянальным назіраннем? gasteunia_vybary.jpg

Валацёрская служба "Вясны" запрашае на анлайн-сустрэчу 10 чэрвеня ў 19.00, каб даведацца пра досвед розных людзей, звязаных з выбарамі.

У ўдзельнікаў будзе магчымасць пачуць гісторыі ад міжнароднага назіральніка на выбарах ва Украіне, сябра участковай выбарчай камісіі ў Беларусі і назіральніка на тых выбарах, калі ўпершыню абралі Лукашэнку.

Запрошаныя госці:

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю.

Хочаш назіраць за выбарамі? Запоўні анкету

Кампанія незалежнага назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары» працягвае набор назіральнікаў і назіральніц за галасаваннем падчас прэзідэнцкіх выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Запрашаем у анлайн-гасцёўню пра выбары