Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", каля 10.30 гадзін раніцы ў Мінску затрыманы Алег Баброўскі - сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДПС, побач з якімі быў мікрааўтобус цёмнага колеру. У яго забралі ўсе падпісныя лісты, сталы і нават палатку. Акрамя таго, у Алега Баброўскага было каля 1500 сабраных подпісаў выбаршчыкаў. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска, а асабісты аўтамабіль ужо адбуксавалі на штрафстаянку.
Тым часам да цэнтра сталіцы накіроўваюцца аўтазакі, паведамляецца ў тэлеграм-канале "Мая краіна Беларусь".
Нагадаем, на 7 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі абвешчаныя пікеты па збору подпісаў за вылучэнку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую. Яе муж - Сяргей Ціханоўскі - зараз знаходзіцца ў СІЗА разам з другімі затрыманымі на пікеце ў Гродне.
Інфармацыя будзе дапаўняцца і ўдакладняцца.
Неспакойная субота: затрыманні і пераслед не спыняюцца
Калі вам сталі вядомыя факты пераследу сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай – паведамляйце, калі ласка, праваабаронцам "Вясны" на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Крыніца: Нядзельныя пікеты і затрыманні