Ілюстрацыйнае фота На днях кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра жыхароў Магілёва, што з-за страху высялення з інтэрната паставілі подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты А. Лукашэнка. Але потым накіравалі ў раённую выбарчую камісію заявы аб адкліканні подпісаў. 

4 чэрвеня адзін з падпісантаў грамадзянін Н. звязаўся з рэдакцыяй сайта ПЦ "Вясна", а таксама з іншымі рэсурсамі, дзе была апублікаваная інфармацыя аб ім. Рэдакцыі TUT.BY ён распавёў, што на момант напісання заявы знаходзіўся ў стрэсавым стане праз складаныя сямейныя абставіны і не збіраўся даваць заяве ход. Па яго словах, ён не да канца разумеў і аддаў дакумент малазнаемай асобе.

"Я раскайваюся ў сваім учынку". Магілёўцы адклікаюць свае подпісы ў падтрымку Лукашэнкі

У рэдакцыю часопіса MSPRING.ONLINE даслалі асаблівыя дакументы. Гэта заявы двух жыхароў аднаго з інтэрнатаў [адрас ёсць у рэдакцыі] Магілёва – Гарбузавай А.М. і грамадзяніна Н., – паводле якіх яны вырашылі адклікаць свае подпісы за дзеючага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку.

Мужчына таксама паведаміў, што сёння ўжо наведаў выбарчую камісію і напісаў заяву аб тым, што папярэдняе, калі яно ўсё ж нейкім чынам апынецца ў Камісіі, варта лічыць несапраўдным.

Ён сцвярджае, што на яго ніхто не ціснуў і ніхто яму не пагражаў, нібыта сам не хоча, каб яго імя і прозвішча фігуравалі ў СМІ.

Праўда, мужчына пацвердзіў той факт, што сапраўды падпісваў тую самую заяву аб адмове ад подпісу ў падтрымку дзеючага прэзідэнта.

Ленінская раённая выбарчая камісія Магілёва паведаміла TUT.BY, што не атрымлівала падобных заяў ад магілёўцаў. Зрэшты, нядзіўна - абедзве заявы, і грамадзяніна Н., і Гарбузовай А. былі адпраўленыя ў Камісію па пошце 2 чэрвеня і пакуль яшчэ, відавочна, не дайшлі.

Другая гераіня матэрыялу Гарбузова А., паводле матэрыялу "Радыё Свабода", упэўненая ў адмове ад подпісу ў падтрымку Лукашэнкі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

Крыніца: Мужчына, адклікаўшы свой подпіс за Лукашэнку, перадумаў